Беларускае Радыё Рацыя

Беларускае Радыё Рацыя

  • 3.9 MB

    文件大小

  • Android 4.0.3+

    Android OS

关于Беларускае Радыё Рацыя

白俄罗斯广播电台 - 音乐,新闻和评论在白俄罗斯。

Беларускае Радыё Рацыя — гэта музыка, навіны і публіцыстыка па-беларуску. У радыё працуюць беларусы для беларусаў, якія жывуць па ўсім свеце.

Грамадства, мова, культура, палітыка, эканоміка, спорт, міжнародная супраца, выдатная музыка, — гэта козыры Беларускага Радыё Рацыя, якія спрычыняцца да таго, што наша радыё выдатна ведаюць у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя ў эфіры 24 гадзіны ў суткі, сем дзён у тыдзень, на хвалях FM 98,1 у Гарадзенскай вобласці і FM 99,2 у Берасці ды ваколіцах. Радыус дзеяння радыёсігналу ахоплівае тэрыторыю Заходняй Беларусі, дзе жывуць каля 1,5 мільёна чалавек.

Праграма Беларускага Радыё Рацыя ствараецца не з перспектывы вызначаных палітычных поглядаў, а паводле прынцыпаў аб’ектыўнай і незалежнай інфармацыі, без прапаганды.

Беларускае Радыё Рацыя — гэта адказ на патрэбу падтрымкі дэмакратызацыі Беларусі. Трансгранічны характар Радыё Рацыя дапамагае развіваць культурныя, грамадскія і эканамічныя сувязі паміж Беларуссю, Польшчай і Еўразвязам. Беларускае Радыё Рацыя ўзмацняе беларускую мову, якая дыскрымінуецца ў Беларусі, і стварае прастору для развіцця незалежнага асяроддзя беларускіх журналістаў.

Радыё ліквідуе бар’еры ў доступе да свабоднай, незалежнай інфармацыі ў Беларусі, падае аб’ектыўныя навіны і каментары адносна падзеяў у Беларусі і ва ўсім свеце, падтрымлівае беларускую мову і культуру, папулярызуе дэмакратычныя вартасці: права на свабодныя выбары, вяршэнства права, правы чалавека, свабодны доступ да інфармацыі.

Журналістаў Радыё Рацыя аб’яднаў супольны лёс прадвызначаны палітычнай сітуацыяй, якая склалася за час улады Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. Яны не могуць свабодна рэалізаваць місію аб’ектыўнай журналістыкі ў Беларусі, дзе за сваю працу яны могуць зазнаць пераслед і рознага віду рэпрэсіі. Пачынаючы ад дробных заўвагаў і нязручнасцяў, праз адсутнасць акрэдытацыі, непрыемнасці і пераслед з боку міліцыі, да афіцыйных пракурорскіх папярэджанняў, арышту і пагрозы зняволення. Журналіст, які дбае пра аб’ектыўнасць, у сваёй прафесійнай дзейнасці можа разлічваць на супрацу толькі з неафіцыйнымі СМІ, што ў выніку прыводзіць да маргіналізацыі журналісцкай кар’еры. У сувязі з гэтым, беларускія журналісты з прафесійнымі амбіцыямі, а асабліва маладыя, вымушаныя працаваць на СМІ, зарэгістраваныя па-за межамі Беларусі, а нярэдка, нават, эміграваць.

Радыё Рацыя мае сучасны сайт http://www.racyja.com, колькасць наведвальнікаў якога пастаянна павялічваецца.

更多

最新版本1.0的更新日志

Last updated on 2015年11月23日
Minor bug fixes and improvements. Install or update to the newest version to check it out!
更多

视频和屏幕截图

  • Беларускае Радыё Рацыя 海报
  • Беларускае Радыё Рацыя 截图 1
  • Беларускае Радыё Рацыя 截图 2
  • Беларускае Радыё Рацыя 截图 3
  • Беларускае Радыё Рацыя 截图 4
  • Беларускае Радыё Рацыя 截图 5

Беларускае Радыё Рацыя历史版本

APKPure 图标

在APKPure上极速安全下载应用

一键安装安卓XAPK/APK文件!

下载 APKPure
thank icon
We use cookies and other technologies on this website to enhance your user experience.
By clicking any link on this page you are giving your consent to our Privacy Policy and Cookies Policy.
Learn More about Policies